КаніцельКаніцель[1] (ісп.: cañatillo, фр.: cannetille ад ісп.: cañuto — труба; фр.: cannetille < італ.: cannetiglia < лац.: canna — «чарацінка», «чарот») — тонкая металічная — звычайна залатая або срэбная) нітка, выкарыстоўваная для вышывання або для ўпрыгожвання. Выраб каніцеліГэты працэс доўгі, карпатлівы і складаны. Металічную нарыхтоўку, распаленую дабяла, адмысловымі абцугамі працягваюць праз дробныя адтуліны ў валачыльнай дошцы[2]. Працягнуўшы дрот, яго спачатку астуджаюць, а затым распаляюць зноў, каб ён станавіўся мяккім і лягчэй праходзіў ужо праз іншыя, больш дробныя адтуліны. Зноў астуджаюлі і выцягвалі далей, пакуль не атрымлівалі нітку неабходнай таўшчыні[2]. У канцы гэтую тонкую нітку акуратна навівалі на стрыжань для надання ёй спіральнай формы. Усё гэта рабілася ўручную[2]. На такую аднастайную працу сыходзіла шмат гадзін. Адсюль пасля, у сярэдзіне XIX стагоддзя, і пайшоў выраз «цягнуць каніцель», які выкарыстоўваецца ў пераносным сэнсе[2]. У швейнай справе і рукадзелліПершапачаткова каніцель выраблялі толькі з каштоўных металаў і выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання адзення манархаў або вышэйшага духавенства[3]. Гэты від вышыўкі ў Расійскай імперыі называўся залатое шыццё " і займаліся ёю «залаташвачкі»[3]. Цяпер пры вырабе каніцелі практычна не выкарыстоўваюцца каштоўныя металы , яна стала больш даступнай па цане, з’явілася шмат колераў і адценняў[3]. Такая каніцель не схільная да акіслення, вельмі лёгкая, краі пры абразанні не «сыпяцца» і не патрабуюць дадатковага замацавання[3]. Адрозніваецца каніцель па калянасці, форме і дыяметру дроту. Розныя характарыстыкі дазваляюць выкарыстоўваць і прымяняць яе для тых ці іншых мэтаў у вышыўцы[2]. Асноўныя віды каніцеліКаляная каніцельВырабляецца шляхам навівання дроту на нарыхтоўку цыліндрычнай формы. Яна трывалая, цвёрдая пры згінанні[2]. Ужываецца для пракладання контуру буйных дэталяў і узораў, таму што яе доўгія адрэзкі не дэфармуюцца пры вышыўцы і вельмі добра захоўваюць форму і кірунак. Такая каніцель мае круглы перасек дроту[2]. Мяккая каніцельВырабляецца шляхам навівання дроту на нарыхтоўку цыліндрычнай формы. Для яе выкарыстоўваецца дрот у некалькі разоў больш тонкі, чым у калянай каніцелі, таму яна патрабуе больш акуратнага звароту пры працы — можа дэфармавацца[2]. Ужываецца для дэкаратыўных швоў каніцелі, суцэльнага засцілання паверхні, акантоўкі жэмчугу, камянёў, дробных дэталяў вышыўкі і г п. Мае круглы перасек дроту[2]. Гладкая каніцельВырабляецца шляхам навівання дроту на нарыхтоўку цыліндрычнай формы. Валодае меншай ступенню гнуткасці, чым мяккая каніцель. Асаблівасцю гэтай каніцелі з’яўляецца яркасць і бляск за кошт адлюстравання святла ад яе гладкай паверхні[2]. Пераважна ўжываецца для стварэння кантрастнага эфекту ў спалучэннях у вышыўцы каніцеляў розных відаў. Мае плоскі перасек дроту[2]. Фігурная каніцельВырабляецца шляхам навівання дроту на фігурную нарыхтоўку з плаўным рэльефам. Асаблівасцю гэтай каніцелі з’яўляюцца гнуткасць і бляск. Вельмі папулярны від каніцелі сярод вышывальшчыц за кошт сваёй незвычайнасці, прыгажосці, гнуткасці і выгоды выкарыстання[2]. Паверхня гэтага віду часцей за ўсё нагадвае разьбу шрубы, але бываюць і іншыя формы. Перасек дроту можа быць як круглым, так і плоскім[2]. ТрунцалВырабляецца шляхам навівання дроту на чатырох-, пяці- і г. д. кутныя нарыхтоўкі з рэзкімі выгібамі дроту ў вуглах праламлення[2]. Гэта дае трунцалу цудоўную гульню святла ў яго гранях. Валодае добрай гнуткасцю, прыдатны для стварэння складаных узораў[2]. Гэты від — адзін з самых «прыгожых» відаў каніцелі, бывае квадратны, круглы, рыфлены, двайны перавіты[3]. Мае плоскі перасек дроту[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia