Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Любліне
Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Любліне (польск.: Wyższa Szkoła Przedsiębiorczości i Administracji w Lublinie) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Любліне. Агульная характарыстыкаВышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі была створана ў Любліне 18 жніўня 1998 года рашэннем міністра народнай адукацыі Польшчы. Яна занесеная ў рэестр недзяржаўных ВНУ Польшчы пад нумарам 144. У цяперашні час школа навучае студэнтаў на студыях першай і другой ступені і па праграмам паслядыпломнай адукацыі. З верасня 2010 года ў структуры школы дзейнічаюць два факультэты: факультэт тэхнічных навук і факультэт сацыяльных і гуманітарных навук, якія ажыццяўляюць навучанне па 12 спецыяльнасцям першага і другога ўзроўняў вышэйшай адукацыі. Спецыяльнасці
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia