Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт
Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Lubelska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Любліне. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1953 годзе ў Любліне як Вячэрняя інжынерная школа. Адначасова са стварэннем школы пачаў функцыянаваць яе першы факультэт - механічны. У 1965 годзе вучэльню перайменавалі ў Вышэйшую інжынерную школу. У тым жа годзе быў створаны факультэт грамадзянскага будаўніцтва, годам раней - электратэхнічны факультэт. У 1977 годзе Вышэйшую інжынерную школу перайменавалі ў Політэхніку. У 1988 годзе быў створаны факультэт кіравання і асноў тэхнікі, які з 28 снежня 2007 года быў ператвораны ў факультэт кіравання. У 2003 годзе факультэт электратэхнікі быў ператвораны ў факультэт электратэхнікі і інфарматыкі. Са снежня 2007 года ў ВНУ дзейнічае шосты факультэт - факультэт асноў тэхнікі. З'яўляецца адным з пяці дзяржаўных універсітэтаў у Любліне, з якіх адзіны мае тэхнічны профіль. Універсітэт прапануе праграмы навучання на ўзроўні бакалаўра, інжынера, магістра і доктара. Уключае 14 навучальных будынкаў, частка з якіх - гістарычныя сядзібы. Адміністрацыя ўніверсітэта размешчана ў гістарычных будынках былога палаца Сабескіх на вул. Бернардынскай у цэнтры горада. Факультэты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia