Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут
Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Я. Брусава (руск.: Высший литературно-художественный институт имени В. Я. Брюсова), вядомы таксама як Брусаўскі інстытут (Брюсовский институт) — спецыяльная вышэйшая навучальная ўстанова ў Маскве з 1921 па 1925 год. У інстытуце рыхтавалі пісьменнікаў, паэтаў, белетрыстаў, драматургаў, крытыкаў і перакладчыкаў (трохгадовы курс навучання). ГісторыяПа ініцыятыве В. Брусава інстытут створаны ўвесну 1921 года ў «сядзібе Салагуба» на аснове студыі пры Літаратурным аддзеле Наркамасветы (раней таксама арганізаванай Брусавым), літаратурных курсаў пры «Палацы мастацтваў», закрытым у лютым, і часткі Дзяржаўнага інстытута слова. Акрамя таго, увесну 1922 года з ВЛМІ аб’ядналі Прафесійна-тэхнічную школу паэтыкі, дзе працаваў Брусаў і іншыя выкладчыкі ВЛМІ.
У пачатку 1924 года ў сувязі з юбілеем Валерыя Брусава, які ўрачыста адзначаўся ў снежні 1923 года, інстытуту было прысвоена яго імя. Пасля смерці Брусава ў снежні 1924 па рашэнні Аргбюро ЦК УКП(б) рэктарам быў прызначаны В. П. Палонскі. Загружаны выдавецкімі і рэдакцыйнымі справамі, Палонскі ў інстытуце не з’яўляўся, дакументы на подпіс атрымліваў ад прарэктара М. С. Грыгор’ева, які і ажыццяўляў фактычнае кіраўніцтва. У пачатку студзеня 1925 года камісія па палягчэнні жыллёвай цеснаты ў Маскве на чале з М. М. Швернікам прыняла рашэнне пра перавод у Ленінград шэрагу ВНУ, і ў тым ліку ВЛМІ. Клопаты Палонскага былі беспаспяховыя. З сарака выкладчыкаў пагадзіліся пераехаць у Ленінград толькі Шэнгелі і Зундзяловіч. 15 чэрвеня 1925 калегія Глаўпрафадукацыі прыняла рашэнне: «З прычыны высветленай немагчымасці пераводу ВЛМІ ў Ленінград лічыць яго ліквідаваным»[2]. Грыгор’еў змог арганізаваць Вышэйшыя дзяржаўныя літаратурныя курсы, куды перайшлі касцяк былых выкладчыкаў ВЛМІ і частка студэнтаў малодшых курсаў. Старшакурснікі давучваліся ў іншых ВНУ. Брусаўскі інстытут быў папярэднікам Літаратурнага інстытута імя Горкага, які ствараўся ўжо з улікам вопыту гэтага інстытута. Выкладчыкі
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia