Вяззеўскі сельсавет
Вя́ззеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вяззе. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Зборскі сельсавет у складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Зборск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вяззе. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 31 студзеня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Вяззеўскі. 13 лютага 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асіповіцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Агула, Акцябр, Асіповічы II, Асіповічы III, Брадзішча, Булгары, Вялікая Гарожа, Замошша, Засялечча, Літвінава, Лучыцы, Малая Гарожа, Ясянец)[1]. 23 мая 2012 года ліквідаваная вёска Станцыя Асіповічы 2[2]. 9 снежня 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карытненскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Карытнае, вёскі Дземенка, Караны, Коханаўка, Старое Сяло, Сухлава, Тарасавічы і Убалацце)[3]. ГеаграфіяВяззеўскі сельсавет займае цэнтральную частку Асіповіцкага раёна, мяжуе з Ясенскім, Пратасевіцкім, Ліпеньскім, Лапіцкім і Татаркаўскім сельсаветамі. НасельніцтваПаводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (22 населеныя пункты) — 2033 чалавекі[4], з іх 87,2 % — беларусы, 8,9 % — рускія, 1,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 2203 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia