Ясенскі сельсавет
Я́сенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ясень. ГеаграфіяЯсенскі сельсавет знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Асіповіцкага раёна. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ясень. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. 15 ліпеня 1935 года цэнтр сельсавета атрымаў статус рабочага пасёлка. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кассёўскага сельсавета[1], рабочы пасёлак Ясень скасаваны і ўключаны ў склад Ясенскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года ў склад Свіслацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Буда, Галынка, Копча і Краснае)[3]. НасельніцтваПаводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 897 чалавек[4], з іх 86,8 % — беларусы, 9,0 % — рускія, 1,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 772 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia