Дрычынскі сельсавет (Асіповіцкі раён)
Дры́чынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дрычын. Геаграфічнае становішчаДрычынскі сельсавет размешчаны на паўднёвым захадзе Асіповіцкага раёна. Мяжуе з Дараганаўскім сельсаветам Асіповіцкага, Суцінскім — Пухавіцкага і Дражнаўскім — Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета знаходзіцца за 29 км ад Асіповіч, у 12 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Фалічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці і размешчана на аўтадарозе Асіповічы — Баранавічы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Жыцінскі сельсавет у складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жыцін. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года частка сельсавета (3 населеныя пункты: Арэхава, Зялёная Дуброва, Паўлаўка) увайшла ў склад новаўтворанага Залужскага сельсавета[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 23 ліпеня 1957 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дрычын, сельсавет перайменаваны ў Дрычынскі[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Прамысловасць і сельская гаспадаркаНа тэрыторыі сельсавета размешчаны:
Сацыяльная сфераНа тэрыторыі сельсавета працуюць: Комплекс сярэдняя школа-дзіцячы сад, СДК і сельскі клуб, урачэбная амбулаторыя і ФАП, чатыры крамы, дзве АТС, дзейнічае Праваслаўная Свята-Міхайлаўская царква. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 785 чалавек[3], з іх 95,0 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 598 чалавек[5]. Па стану на 2011 год пражывае 959 чалавек, з іх працаздольнага насельніцтва — 473, пенсіянераў — 361, дзяцей — 125. Знакамітыя землякі
СкладДрычынскі сельсавет уключае 10 населеных пунктаў:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia