Вялікае Горадна
Вялі́кае Го́радна[1] (трансліт.: Vialikaje Horadna, руск.: Великое Городно) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ухвальскага сельсавета. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Выдрыцкага сельсавета[2]. ГісторыяЗа 0,1 км ад вёскі ўрочышча Замак — гарадзішча VI ст. да н.э. — VII ст., адкрытае ў 1883 годзе Пакроўскім, а таксама курганны могільнік. Вядомы прынамсі з 1517 і 1526 гадоў, Сігізмунд Герберштэйн згадвае Гродна ў сваіх «Запісках аб маскоўскіх справах» (1549) як паселішча паміж Барысавым і Друцкам на шляху сваіх пасольстваў. З «Запісак» Горадна трапіла на карты Польшчы і ВКЛ, выдадзеныя Вацлавам Градзецкім (1558) і Якубам Гаштальдзі (1567).[3] Невядома ці быў тады падзел на Вялікае і Малое Горадна, ці было толькі адно паселішча. У 1670 годзе згадваюцца дзве вёскі Вышняе Горадна і Горадна — па 6 дымоў кожнае, у Забобраўскай воласці Аршанскага павета. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia