Папарнае

Вёска
Папарнае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230815041
Папарнае на карце Беларусі ±
Папарнае (Беларусь)
Папарнае
Папарнае (Мінская вобласць)
Папарнае

Папа́рнае[1] (трансліт.: Paparnaje, руск.: Папарное) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ухвальскага сельсавета.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дзянісавіцкага сельсавета[2].

Гісторыя

Вядома з 1775 года, тым часам 12 двароў і 117 жыхароў. З 1909 года вёска ў складзе Ухвальскай воласці Мінскай губерні — 28 двароў, 220 жыхароў. У 1941 годзе ў вёсцы было 49 двароў, 255 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 18 вяскоўцаў.[3]

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з канца 1941 да 1943 года вёска была цэнтрам партызанскай зоны, дзе дзейнічала 8-я Круглянская партызанская брыгада, якая трымала пад кантролем участак чыгункі Крупкі — Талачын.[4]

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Папа́рная, ж.
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
  3. Памяць: Крупскі раён (бел.) / складальнік і навуковы рэдактар Дз. М. Хромчанка. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — С. 625. — 637 с.
  4. Жунин С. Г. От Днепра до Буга. — Мн., 1974. — 254 с.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya