Вялікае Княства Кракаўскае
Вялікае Княства Кракаўскае (польск.: Wielkie Księstwo Krakowskie, ням.: Großherzogtum Krakau) — аўтаномія, створаная ў складзе Аўстра-Венгрыі пасля анексіі Вольнага горада Кракаў. Вялікім Князем Кракаўскім з’яўляўся аўстра-венгерскі імператар. Вялікае княства мела ўласны герб: белага арла з гербам Кракава на чырвоным полі — і сцяг жоўта-блакітна-белых колераў, але фактычна замест іх выкарыстоўваліся сімвалы Аўстрыі, Польшчы або самога горада. Часам сустракаецца меркаванне, што княства ўваходзіла ў склад Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, што і было на самай справе, але афіцыйна яно яму не падначальвалася і ўтварала асобны тытул імператара. Вольны горад быў утвораны па выніках Венскага кангрэса як сумесны аўстра-пруска-расійскі нейтральны пратэктарат з рэшткаў Варшаўскага герцагства. У 1846 у Кракаве адбылася няўдалае паўстанне супраць іншаземцаў, што дала повад увесці аўстрыйскія войскі і далучыць горад. Пасля анексіі, у 1853—1854, была праведзена адміністрацыйная рэформа, паводле якой княства было падзеленае на тры паветы, а ў 1860 іх лік быў скарочаны да двух, што і стала канчатковым тэрытарыяльным падзелам. У другой палове XIX стагоддзя пачаўся прамысловы ўздым княства шляхам інтэграцыі ў аўстрыйскую эканоміку. Чыгункі звязалі горад з астатняй імперыяй і Прусіяй, будаваліся шахты для здабывання свінцу, цынку і вугалю, шкляныя вытворчасці. У 1910 былі адкрыты цэментны і нафтаперапрацоўчы заводы, а ў 1913 — электрастанцыя. Па выніках Першай сусветнай вайны, у 1919 вялікае княства ўвайшло ў склад незалежнай польскай дзяржавы. |
Portal di Ensiklopedia Dunia