Вялікая Грамадзянская вуліца (Магілёў)
Вялікая Грамадзянская вуліца (руск.: Большая Гражданская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, на тэрыторыі Пакроўскага пасада (Падміколля). ![]() Гісторыя![]() Гістарычная назва Вялікая Мяшчанская вуліца[1]. ![]() У канцы 1930-х гадоў знішчана драўляная Халодная сінагога[2]. Па вул. Вялікая Грамадзянская, 66 знаходзілася кватэра Карпінскіх, якая ў час Вялікай Айчыннай вайны была асноўнай яўкай падпольшчыкаў. Тут камсамолка Таня і яе маці В. М. Карпінская друкавалі ўначы на пішучай машынцы падпольную газету «За Родину» (пазней — «За Советскую Родину»), лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, захоўвалі боепрыпасы і медыкаменты для партызан, данясенні разведкі. У сакавіку 1943 г. нацысты арыштавалі Карпінскіх і пасля жорсткіх катаванняў расстралялі. В. М. Карпінская пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна, Таня — ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені[3]. ![]() У жніўні 2014 года быў знішчаны цокальны паверх гістарычнага дома, які да вайны ўяўляў сабой двухпавярховы будынак з драўляным 2-м паверхам. Увесну 2015 года пачалося аднаўленне будынка малой сінагогі XIX стагоддзя (дом № 13) з ансамбля сінагагальнага двара на Школішчы[4]. ![]() 26 жніўня 2016 года быў знесены 2-павярховы будынак яўрэйскай школы, які быў апошнім цэлым аўтэнтычным будынкам на гістарычнай тэрыторыі паселішча яўрэяў у раёне Школішча[5]. ![]() РазмяшчэннеАрыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пралягае ўздоўж падножжа карэннага правага берага р. Дняпро. Пачынаецца ад Дняпроўскага моста, з поўдня прымыкаюць вуліцы Праванабярэжная і Гогаля. Пераходзіць у Малую Грамадзянскую недалёка ад скрыжавання апошняй з 1-м Рабочым завулкам. Раней працягвалася на поўнач ад Малой Грамадзянскай да вуліцы Катоўскага. Забудова
Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай размешчаны галоўны ўваход у парк Падміколле і каскадная лесвіца да плошчы Арджанікідзэ з фантанамі. ![]()
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia