Вялікія Бортнікі
Вялі́кія Бо́ртнікі[1] (трансліт.: Vialikija Bortniki, руск.: Великие Бортники) — аграгарадок у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бортнікаўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца на рацэ Ала за 25 км на ўсход ад Бабруйска, за 135 км на паўднёвы захад ад Магілёва[2], пры аўтамабільнай дарозе Р-43 на ўчастку Бабруйск-Рагачоў. Ландшафт мясцовасці ўзгорыста-хвалісты з шыракаліста-яловымі і хваёвымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Алаўскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18-18,5 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн. ГісторыяПа дакументальных крыніцах вядомы з 1540 года як сяло Бортнікі, уласнасць Мікалая Радзівіла Рудога. З 1566 года ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, 32 дымы. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1863 годзе адкрыта школа. Паводле перапісу 1897 года, у складзе Бортнікаўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, дзейнічаюць 2 крамы, 2 ветракі, крупадзёрка, заезны двор, кузня. Раз на год праводзіўся кірмаш. Прыём хворых у 1877 годзе праводзіць фельчар Пятроўскі. Побач з Бортнікамі знаходзіўся маёнтак, у якім жыло 48 чалавек (у 1917 годзе ў маёнтку 92 жыхары). У жніўні 1905 года ў маёнтку адбылася забастоўка парабкоў. Апрача земляробства і жывёлагадоўлі, асноўных заняткаў мясцовага насельніцтва, у Бортніках бытавалі такія промыслы, як ткацтва, віццё вяровак з пянькі, пашыў адзення, пляценне лапцей з лыка, кошыкаў з лазы, ракітніку, каранёў хвоі ці елкі, збор ягад і грыбоў, лекавых траў. Частка насельніцтва займалася кавальскімі, сталярнымі, бандарнымі, калёснымі промысламі, нарыхтоўкай лесу, парабкавала ў памешчыкаў. Значнае месца ў жыцці жыхароў займала бортніцтва. З-за беднасці і галечы некаторыя сяляне ішлі на адыходныя промыслы — нарыхтоўку і сплаў лесу па рацэ Бярэзіне. З лютага па лістапад 1918 года вёска акупавана нямецкімі войскамі. У 1918 годзе жыхары Бортнікаў прымалі актыўны ўдзел у барацьбе супраць польскіх войскаў І. Р. Доўбар-Мусніцкага. Дзейнічаў Бортнікаўскі валасны рэўкам. У 1918 годзе вёска была разгорнута на хутары. У 1922 годзе адкрыты ўрачэбны ўчастак і хата-чытальня, працаваў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 13.03.1924 года арганізавана сельскагаспадарчае таварыства, у склад якога ўвайшлі 17 сялянскіх гаспадарак. Паводле перапісу 1926 года — хутары Вялікія Бортнікі (205 хутароў) Бортнікаўскага сельсавета Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. 03.04.1930 года ў вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны партызан № 1», які ў 1931 годзе аб’ядноўваў 76, у 1939 годзе 233 гаспадаркі. Вясной 1931 года каля вёскі размяшчалася МТС. У 1933 годзе працавала кузня. У Вялікую Айчынную вайну 124 вяскоўцы загінулі на фронце. На ўшанаванне памяці 351 земляка з вёсак сельсавета ў 1970 годзе пастаўлена стэла з мемарыяльным надпісам. У 1986 годзе Вялікія Бортнікі — цэнтр калгаса «Гігант». Дзейнічаюць майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, сталярна-цяслярскія майстэрні, лесапільня, Дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячы сад-яслі, музычная школа, бібліятэка, сталовая, 5 магазінаў, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, урачэбная амбулаторыя, фельчарска-акушэрскі пункт, аўтаматычная тэлефонная станцыя, аддзяленні сувязі і «Беларусбанка». Валасное праўленнеПасля сялянскай рэформы 1861 года ў Бабруйскім павеце створана Бортнікаўская воласць. У 1877 годзе ў склад Бортнікаўскай воласці ўваходзілі 6 сельскіх грамад — 26 вёсак, 2383 сялян. Валасны сход выбіраў валаснога старшыну, усіх старастаў, зборшчыкаў падаткаў, 1-2 засядацеляў і пісара, якія складалі валасное праўленне — выканаўчы орган сялянскага саслоўнага кіравання. Фактычна валасныя справы вялі валасны старшыня і пісар. Выбіраўся валасны старшыня на тры гады. Старшыня меў права адмовіцца ад пасады. Ён выконваў агульнапаліцэйскія (аб’яўленне распараджэнняў урада, нагляд за парадкам) і саслоўна-сялянскія абавязкі (скліканне валаснога сходу, нагляд за выкананнем павіннасцей). Спіс валасных старшынь і пісараў Бортнікаўскага валаснога праўлення
Ахвяры палітычных рэпрэсій
СВК ГігантУ аграгарадку Вялікія Бортнікі знаходзіцца цэнтральная сядзіба СВК «Гігант». На тэрыторыі гаспадарчых зямель кааператыва 11 населеных пунктаў. Асноўнай гаспадарчай дзейнасцю СВК з’яўляецца вытворчасць малака, мяса буйной рагатай жывёлы і свіней, а таксама вытворчасць зерневых і зернебабовых культур, бульбы, рапсу, кармавых культур, аказанне паслуг насельніцтву. У 2011 годзе ў структуры пасяўных плошчаў зерневыя і зернебабовыя займалі 45,6 %, кукурузы на зерне — 10 %. У гаспадарцы працуе 2 вытворчых участкі ў раслінаводстве, 8 ферм і адзін малочна-таварны комплекс у жывёлагадоўлі. У СВК працуе каля 300 чалавек. АдукацыяУ 1863 годзе ў Бортніках адкрыта аднакласнае земскае народнае вучылішча, у якім у 1894 годзе навучаліся 71 хлопчык і 2 дзяўчынкі. У 1875 годзе настаўнікам школы працуе выпускнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Аляксандр Каваль. На ўтрыманне школы з дзяржаўнага казначэйства выдаткавана 200 рублёў. У 1877 годзе пры школе дзейнічае рамесніцкі клас, у якім 7 хлопчыкаў навучаюцца рымарскаму і шавецкаму рамяству. У даваенны час і пасля вайны дырэктарам школы працаваў Матвеенка. Пад яго кіраўніцтвам пачалося будаўніцтва новага мураванага будынка пад школу. Паводле праекту, апроч класных пакояў, у школе былі запраектаваны бібліятэка, памяшканне для ацяпляльнага абсталявання. Адкрыццё новай школы павінна была адбыцца ўвосень 1941 года. У час вайны будынак школы выкарыстоўваўся немцамі пад гаспадарчыя патрэбы. Сучасны будынак школы ўзведзены ў 1986 годзе за сродкі калгаса «Гігант». У школе на грамадскіх пачатках дзейнічалі гурткі «Юны токар» і «Юны механізатар». Спіс настаўнікаў Бортнікаўскага народнага вучылішча канца XIX — пачатку ХХ стагоддзяў
КультураБортнікаўскі ансамбль народнай песні існуе з 1963 года. Стваральнік і першы яго кіраўнік — Г. Б. Балыка. Кіраўнік ансамбля — салістка, аўтар і выканаўца сваіх песень «Званы Чарнобыля», «Матуліна гора», «Песня пра Беларусь» і іншыя. Ветэраны ансамбля — Т. Д. Котава, В. М. Сарока, З. А. Сарока, В. А. Шчаглова. Салістка ансамбля Ганна Зубрыкава — пераможца раённых фэстаў, абласнога фестывалю «Аўсянка-93» і IV фестывалю народнай музыкі «Дружба-93». Звання народнага ансамбль удастоены ў 1993 годзе. Ансамбль прымаў удзел у культурнай праграме ВДНГ СССР, выступаў на розных пляцоўках у Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Горках, Шклове і іншых населеных пунктах Беларусі. У 1970 годзе салісты ансамбля здымаліся ў музычным фільме «Ой, рэчанька, рэчанька». Удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў адзначаны многімі дыпломамі, Ганаровымі граматамі і памятнымі сувенірамі. Насельніцтва
ПланіроўкаПланіроўка вуліц квартальная, уздоўж аўтамабільных дарог, з пераважна драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. У 1990-я гады ўзведзены двухпавярховыя блакіраваныя і секцыйныя дамы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia