Сельская грамадаСе́льская грамада́ (руск.: сельское общество) — найніжэйшая грамадска-адміністрацыйная адзінка ў Расійскай імперыі, некалькі сельскіх грамад утваралі воласці. Сельскія грамады былі створаны ў выніку рэформы графа Кісялёва па кіраванні казённай маёмасцю 1837—1841 гадоў і першапачаткова распаўсюджваліся толькі на дзяржаўных (казённых) сялян еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. Адна сельская грамада ўключала або адзін вялікі населены пункт, або некалькі маленькіх суседніх. У ходзе вызвалення панскіх сялян ад прыгоннай залежнасці паводле сялянскай рэформы 1861 года сельскія таварыствы былі ўтвораны таксама для былых панскіх сялян, звычайна такія сельскія грамады складаліся з сялян аднаго ўладальніка. Сельскія грамады былі калектыўнымі ўладальнікамі зямлі паселішчаў (вуліцы, праезды). Таксама сельскія грамады маглі быць калектыўнымі ўладальнікамі надзельнай зямлі, якія давалі іх асобным сялянам у часовае карыстанне. Кіраванне сельскай грамадой ажыццяўляў сельскі сход і сельскі стараста. Сельская грамада магла выбіраць або прызначаць службовых асоб, такіх як зборшчыкі падаткаў, пісары, наглядчыкі хлебных магазінаў, вучылішчаў і бальніц, лясных і палявых вартаўнікоў і іншых. Паводле сацыяльна-эканамічнай сутнасці сельская грамада была сельскай абшчынай[1]. Грамада была важным органам кантролю сялянскага жыцця, з яе згоды селянін мог мяняць месца жыхарства, ажыццяўляць сямейны раздзел і да т. п[2]. На БеларусіУ 1877 годзе на Беларусі было 6386 сельскіх грамад, пераважная бальшыня з якіх — грамады былых панскіх сялян, вызваленых ад прыгоннай залежнасці[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia