Вялікія Нястанавічы
Вялі́кія Няста́навічы[1] (трансліт.: Vialikija Niastanavičy, руск.: Великие Нестановичи) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Крайскага сельсавета. ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 45 км ад Лагойска, за 86 км ад Мінска, за 59 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Крывічы[2]. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУ XVI стагоддзі Нястанавічы (Нястанішкі) упамінаюцца як цэнтр аднайменнага маёнтка ў Менскім павеце і ваяводстве. У 1567 годзе вёска ўпамінаецца ў пoпice войска Вялікага Княства Літоўскага як сяло, шляхецкая уласнасць. У 1594 г.ўпамінаецца вадзяны млын на р. Горбаўка. У другой палове XVIII стагоддзя сяло, уласнасць дамініканскага касцёла. У складзе Расійскай імперыіУ XIX стагоддзі маёнтак, які складаўся з фальваркаў Нястанавічы, Белае і вёскі Прагой, належаў памешчыкам Асцімскім. Паводле рэвізіі 1816 года вёска ўласнасць Б. Асцімскага. Паводле інвентара 1846 года вёска, 21 двор, 256 жыхароў, уласнасць Асцімскіх, якім належалі 959 дзесяцін зямлі і 281 сялянская душа. У маёнтку меўся вадзяны млын і бровар. У 1870 годзе вёска, 92 сялянскія душы мужчынскага полу, цэнтр маёнтка Нястанавічы, уласнасць Рудольфа Асцімскага ў Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, меўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе ў вёсцы 32 двары, 191 жыхар, адчынена народнае вучылішча, у 1913 годзе для яго пабудаваны ўласны будынак. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вялікія Нястанавічы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Завішынскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года Мінскай вобласці. На базе народнага вучылішча створана школа, у 1923 годзе ў ёй дзейнічаў драматычны гурток. У 1924 годзе ў школе вучыліся 179 дзяцей з 5 навакольных населеных пунктаў. У 1926 годзе 64 двары, 301 жыхар. Быў створаны калгас «Парыжская камуна». У Другую сусветную вайну гітлераўцы загубілі 2 жыхароў, 11 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 25 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін жыхар у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі ў 1944 годзе загінулі 13 савецкіх воінаў. З 16 ліпеня 1954 года ў выніку аб’яднання Завішынскага і Запольскага сельсаветаў вёска стала цэнтрам Нястанавіцкага сельсавета, з 25 снежня 1962 года ў Лагойскім раёне. Вёска ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр в. Малыя Нястанавічы). У 1989 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малыя Нястанавічы. 28 мая 2013 года Нястанавіцкі сельсавет быў скасаваны, і вёска ўвайшла ў склад Крайскага сельсавета[3]. Насельніцтва1559 год — у вёсцы 36 дымоў, 27 служб, 41 селянін, з якіх 19 былі отчычы і 22 вольныя. 1594 год — у сяле 147 сялян. 1799 год — у вёсцы 14 двароў, 73 жыхары 1833 год — у вёсцы 106 рэвізскіх сялянскіх душ, у маёнтку 308 рэвізскіх сялянскіх душ. 1886 год — 25 двароў, 134 жыхары. 1816 год — у вёсцы 78 душ мужчынскага полу 1941 год — 57 двароў, 187 жыхароў. 1969 год — 61 двор, 197 жыхароў. 1996 год — 102 жыхары, 52 двары[2]. 1 студзеня 2003 год — 40 двароў, 81 жыхар. Памятныя мясціны![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia