Вярхоўны Савет Беларусі
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы пастаянна дзеючы прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь у 1991—1996. Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканадаўчай улады і ажыццяўляў яе ад імя народа ў межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі РБ. Старшыні Вярхоўнага Савета:
Складаўся з адной палаты (260 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраліся грамадзянамі краіны на аснове ўсеагульнага выбарчага права тэрмінам на 5 гадоў (першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які з’яўляўся прадстаўнічым і заканадаўчым органам саюзнай рэспублікі да набыцця ёю самастойнасці, адбыліся ў 1938). Парадак дзейнасці ВС, яго органаў і дэпутатаў вызначаўся Канстытуцыяй 1994, законам «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь», а таксама Рэгламентам Вярхоўнага Савета. Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савета выбіраліся Старшыня, яго намеснікі, ствараліся камісіі. Штогод праводзіліся веснавая і асенняя сесіі, пры неабходнасці — спецыяльныя і нечарговыя пасяджэнні. Да кампетэнцыі Вярхоўнага Савета належала прыняцце Канстытуцыі і ўнясенне ў яе змяненняў і дапаўненняў, прыняцце законаў і пастаноў, кантроль за іх выкананнем, назначэнне чарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правядзенне рэспубліканскіх рэферэндумаў, вызначэнне асноўных кірункаў унутранай і міжнароднай палітыкі Рэспублікі Беларусь, іншыя пытанні. Выдаваў «Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь». Дзейнасць Вярхоўнага Савета спынена 27 лістапада 1996 года ў выніку праведзенага рэферэндума і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Палата Прадстаўнікоў, створаная па выніках правядзення рэферэндуму 1996 года не была прызнана міжнароднай супольнасцю ў якасці беларускага парламента. Да 2000 года — тэрміну, калі скончыліся паўнамоцтвы Вярхоўнага савета 13-га склікання, менавіта ён быў прадстаўлены ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. ПаўнамоцтвыДа кампетэнцыі Вярхоўнага Савета належалі:
Вярхоўны Савет таксама мог вырашаць іншыя пытанні ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Галасаванне на пасяджэннях адбывалася асабіста кожным дэпутатам. Законы і пастановы лічыліся прынятымі, калі за іх прагаласавала большасць выбраных дэпутатаў. Прынятыя законы накіроўваліся на подпіс Прэзідэнту ў дзесяцідзённы тэрмін. З ліку дэпутатаў выбіраліся Старшыня Вярхоўнага Савета, Першы намеснік і намеснікі Старшыні. Таксама ўтвараліся пастаянныя камісіі і іншыя органы, якія займаліся падрыхтоўкай законапраектаў, папярэднім разглядам пытанняў і кантролем за выкананнем законаў. Пры неабходнасці маглі стварацца следчыя, рэвізійныя і іншыя часовыя камісіі. Літаратура
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia