Сямён Георгіевіч Шарэцкі
Сямё́н Гео́ргіевіч Шарэ́цкі (нар. 23 верасня 1936, Лаўрышава, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1970). Кандыдат эканамічных навук (1972), доктар эканамічных навук (1984), прафесар (1989). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991)[1], замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (1993)[2] і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій. Працаваў намеснікам старшыні (з 1959), старшынёй калгасу «Зорка» (з 1963), старшым выкладчыкам (1970—1976), загадчыкам кафедрай «Эканоміка і арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці» у ВПШ (з 1976), старшынёй калгасу «Чырвоны Сцяг» Валожынскага раёна Мінскай вобласці (1984—1993). У 1993 саветнік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня створанай ім жа Аграрнай партыі Беларусі (з 1994). Дэпутат ВС РБ (з 1995), старшыня ВС РБ (з студзеня 1996). Да канстытуцыйнага крызісу 1996 года Аграрная партыя была адной з найбольш масавых, у яе ўваходзіла 12 тысяч чалавек. 21 ліпеня 1999 дэпутаты ВС РБ XIII склікання, прыхільнікі Канстытуцыі 1994 года, прызначылі яго в.а. прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З канца ліпеня 1999 Сямён Шарэцкі жыў у Вільнюсе (Літва), лічыўся легітымным кіраўніком Беларусі; яму была прадстаўленая дзяржаўная ахова. Эміграваў у 2001 годзе ў ЗША, атрымаў грамадзянства, жыве ў Каліфорніі ў горадзе Лівермор[3]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia