Вярэцкі сельсавет
Вярэ́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Вярэчча. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 22 снежня 1960 года ў склад Бяскатаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Карнілы, Масееўка, Прывальні, Прывальні 2-я і Шандры)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вярэцкага сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 10 снежня 1986 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канашынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Загуззе, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка і Стырыкі)[3]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Стадолішчанскага сельсавета[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 вёсак: Вярэчча, Дубрава, Забарок, Загуззе, Заналючык, Зарэчча, Казловічы, Канашы, Кручкі, Нізкія, Ноўка, Стаі, Стырыкі, Сяло. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia