Вячаслаў Аляксандравіч Марухін
Вячаслаў Аляксандравіч Марухін (4 сакавіка 1946, в. Фёдараўка, Мічурынскі раён, Тамбоўская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяНарадзіўся ў 4 сакавіка 1946 годзе ў вёсцы Фёдараўка, якая была заснаваная перасяленцамі з Беларусі. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў мастаком-дэкаратарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у Мінскім аблграмадзянпраекце, у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1976 г. — галоўны архітэктар праектаў у Сельгастэхпраекце[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску[1]. ТворчасцьАдзін з аўтараў будынкаў Політэхнічнага інстытута ў Наваполацку, пансіяната ветэранаў партыі ў Барысаве, Выстаўкі дасягненняў перадавога досведу будаўніцтва і механізацыі на магістралі Мінск-Магілёў, помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны ў Салігорску, Любані[1], помніка Язэпу Драздовічу ў Мінску (1993). УзнагародыЛаўрэат рэспубліканскага за распрацоўку тыпавога сельскага жылля (1980). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia