Вячаслаў Андрэевіч Мохарт
Вячаслаў Андрэевіч Мо́харт[1] (28 сакавіка 1924 — 14 мая 2003) — вучоны ў галіне ўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1969), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1982). БіяграфіяНарадзіўся у вёсцы Шулякі Слуцкага раёна. У 1944 годзе скончыў Грэскую сярэднюю школу і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на 1-м Беларускім, 2-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах у складзе артылерыйскай дывізіі. У 1947 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1953 годзе. У 1953—1956 гг. В. А. Мохарт праходзіў навучанне ў клінічнай ардынатуры Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў пад кіраўніцтвам М. Н. Жукавай і ў 1956 годзе быў абраны на пасаду асістэнта кафедры ўралогіі. У 1960 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актиномикоз мочеполовых органов»[2]. З 1961 года В. А. Мохарт у Гродзенскім медыцынскім інстытуце, дзе стварыў дацэнцкі курс па ўралогіі[2]. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы экспериментальных и клинических исследований по реиннервации мочевого пузыря»[2]. З 1967 года ён на пасадзе дацэнта кафедры ўралогіі Мінскага медыцынскага інстытута, з 1971 года загадчык кафедры і адначасова ў 1971—1992 гг. галоўны пазаштатны уролаг Міністэрства аховы здароўя БССР[2]. З 1971 года В. А. Мохарт працаваў у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1991 года — на пасадзе загадчыка кафедрай. Памёр 14 мая 2003 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх (Маскоўскіх) могілках. Навуковая і грамадская дзейнасцьВ. А. Мохарту належаць навуковыя працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні раку нырак і мачавога пузыра, актанамікозе мочапалавых органаў, нейрагенным расстройстве мачапускання. Аўтар больш за 240 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій[2]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 14 кандыдацкіх дысертацый[2]. З 1971 па 2001 год В. А. Мохарт быў намеснікам старшыні Беларускага таварыства уролагаў[2]. На працягу 10 гадоў уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Урология и нефрология». Сярод апублікаваных прац:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia