Аляксандр Уладзіміравіч Строцкі
Аляксандр Уладзіміравіч Стро́цкі[2] (нар. 5 кастрычніка 1952) — беларускі вучоны, урач-уролаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1997)[3]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2017)[4]. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Старае Сяло (Мінскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1976 годзе скончыў лячэбны факультэт[5] Мінскага медыцынскага інстытута. У 1976—1977 гадах праходзіў інтэрнатуру па хірургіі на базе Мінскай абласной бальніцы, затым працаваў у ёй урачом-ардынатарам[5]. З 1981 года А. У. Строцкі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), асістэнт кафедры уралогіі, з 1992 па 1995 год — дацэнт кафедры уралогіі, з кастрычніка 1995 па 2004 год — прафесар[5]. У 1982 годзе ў Кіеўскім навукова-даследчым інстытуце ўралогіі і захворванняў нырак абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Комбинированное и комплексное лечение опухолей мочевого пузыря с учетом иммунного статуса»[5][6]. Там жа ў 1990 (1991[6]) годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Комбинированное лечение опухолей мочевого пузыря с использованием управляемой локальной ВЧ-гипертермии»[5]. Праходзіў павышэнне кваліфікацыі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў у 1979 годзе, у Цэнтральным ордэна Леніна інстытуце ўдасканалення ўрачоў у 1986 годзе, ва Універсітэцкай клініцы Вюрцбургскага ўніверсітэта ў 1993 годзе, ва ўралагічным аддзяленні Евангелічнай бальніцы Кенігін Лізавет Герцбергэ ў Берліне ў 1995 годзе[5]. Навуковая і грамадская дзейнасцьАўтар больш за 370[6] навуковых прац, у тым ліку манаграфій і патэнтаў і аўтарскіх паседчанняў на вынаходствы. Асноўныя напрамкі даследаванняў звязаны з лячэннем анкаўралагічных захворванняў, дабраякаснай гіперплазіяй прастаты і эндаскапічнымі аперацыямі ва ўралогіі. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку метады лакальнай гіпертэрміі пры лячэнні рака мачавога пузыра. Упершыню ў Беларусі ўкараніў у практыку трансабдамінальную забрушынную лімфадэнэктамію пры пухлінах яечка, трансабдамінальны доступ пры пухлінах нырак[5]. У 1994 годзе ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь ім праведзена радыкальная прастатэктамія пры раку прастаты[5]. Член Еўрапейскага таварыства ўролагаў, член праўлення Беларускай асацыяцыі ўролагаў[5][6]. Член рэдакцыйных калегій выданняў «Медицинский журнал», «Репродуктивное здоровье», «Медицинская Панорама», «Урология» (Расія)[6]. Выбраная бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia