Вячаслаў Антонавіч Анушкевіч
Вячаслаў Антонавіч Анушкевіч (14 кастрычніка 1931 года, г. Ляхавічы, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства) — удзельнік беларускага пасляваеннага антыкамуністычнага руху, дысідэнт. Біяграфічны нарысВячаслаў Анушкевіч нарадзіўся 14 кастрычніка 1931 года ў Ляхавічах. Да вайны скончыў адну клясу польскай школы, па прыходзе саветаў пайшоў ізноў у першую клясу. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Вячаслаў Анушкевіч ізноў, ужо пры немцах, пайшоў у першую клясу. Ужо пры немцах, як адзначаў Вячаслаў Анушкевіч, было бесперапыннае навучанне. У 1950 годзе Вячаслаў Анушкевіч паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, пасля сканчэння дзясятай клясы Ляхавіцкай школы. Тады ў Інстытуце было аддзяленне з двухгадовай скарочанай праграмай. У 1952 годзе Вячаслаў Анушкевіч скончыў яе, а ў студзені 1953 года ён ўжо працаваў у Шчучыне на прамкамбінаце. Антысавецкі супраціўІдэя наконт распаўсюджання ўлётак узнікла ў Вячаславага брата Антона і ў яго Юзіка, яшчэ калі арганізоўваўся калгас у 1950 годзе. Распаўсюджваць улёткі пачалі ў 1956 годзе, іх пісаў ад рукі Вячаслаў Анушкевіч, а распаўсюджвалі іх ужо Антон і Юзік. Ва ўлётках крытыкавалася савецкая ўлада і кожная з іх сканчался споклічам «Сьмерць камунізму!». АрыштНа момант арышту Вячаслаў Анушкевіч меў 23 гады. Забралі яго 6 красавіка 1957 году проста на вуліцы Кастрычніцкай, побач з домам нумар 25[1]. Пра гэтае ён пазней напіша:
У Мардовіі20 чэрвеня 1957 года прысуджаны да 4 гадоў зняволення і 3 гадоў пазбаўлення правоў. У чэрвені 1957 года Вячаслаў Анушкевіч быў прывезены у савецкі канцлагер у Мардовію, Зубапалянаўскі раён, вёска Сасноўка. Афіцыйны адрас гэтага лагера: ЖХ 385-7/1. Там жа ён сустрэўся з Браніславам Ржэўскім, з якім пазнаёміўся яшчэ ў 1948—1949 гадах. Там яны абодва даволі сяброўскія мелі зносіны, але праз каля 2 гады і 9 месяцаў Вячаслаў Анушкевіч быў пераведзены ў іншы лагер, а Браніслаў Ржэўскі застаўся там жа. Анушкевіч прасядзеў агулам у лагерах каля 4 гадоў і быў вызвалены 6 красавіка 1961 года[1]. Сядзеў таксама разам з Лявонам і Міхасём Белымі. Вяртанне на РадзімуПасля вяртання спачатку Вячаслаў Анушкевіч працаваў рахункаводам. А потым яму не далі працаваць, і ён напісаў ліст у Маскву, у ЦК, такога зместу:
У адказ быў прысланы ліст ў райкам, і рэзалюцыя была ўверсе, а хто напісаў – невядома, Вячаслаў Анушкевіч у руках не трымаў гэтага ліста. Рэзалюцыя была: уладкаваць на работу. Яго ўладкавалі ў калгас Дарава, гэта за 25 кіламетраў. Папаездзіў туды Вячаслаў Анушкевіч чатыры месяцы, а потым яго забралі ў сельгасупраўленне, у райвыканкам. Бо ён ўжо «не вораг». Яго ўзялі, як найлепшага кадра. А потым Вячаслаў Анушкевіч рабіў рэвізію аднаму чалавеку на авечкавай ферме. У яго было ўсё добра, што Анушкевіч і пацвердзіў. Але, паводле Вячаслава Анушкевіча, фермера хацелі пасадзіць, таму сакратар мясцовай партарганізацыі напісаў, што ён такі-сякі, і яго знялі з пасады. Анушкевіч падаў у суд, бо незаконна гэтае было. Пазней Вячаслава Анушкевіча сустрэў супрацоўнік Баранавіцкага КДБ у Ляхавічах і сказаў: «Ты не маеш права займаць дзяржаўную пасаду» (ён працаваў у ДЭУ галоўным рахункаводам). І Анушкевіча зноў знялі з працы, і ён пайшоў потым качагарам, вартаўніком працаваць. Вячаслаў Анушкевіч пайшоў у ПМК-26 качагарам. І як на свет нарадзіўся, адчуў сябе вольным чалавекам, як ён сам адзначыў, бо на дэманстрацыі пасля працы не гналі. Быў вартаўніком у сельгасхіміі. Станам на 2002 год[2], Вячаслаў Анушкевіч жыве на пенсіі[3] ў Ляхавічах. З’яўляецца аўтарам успамінаў пра сябе і людзей, якіх сустракаў у турмах і канцлагерах. Далейшы лёс невядомы. Далейшыя пераследыЯк адзначаў сам Вячаслаў Анушкевіч:
Таксама Вячаслаў Анушкевіч не сустракаў якога-небудзь асуджэння за сваю дзейнасць ад тутэйшых жыхароў. Як ён сам пісаў:
Сям’яНарадзіўся ў каталіцкай сям’і. Бацькі былі таксама карэннымі жыхарамі гэтага места, а жонка з-пад Мядзведзічаў, 14 кіламетраў адтуль. Меў брата Антона, які быў праваслаўным, і сястру. Сам жа Вячаслаў Анушкевіч адзначаў, што перайшоў у каталіцтва добраахвотна ў 1961 годзе, бо не любіў праваслаўя. Першы раз Вячаслаў Анушкевіч быў жанаты да зняволення. Ажаніўся ў 1954 годзе. Жонка была з Шчучына. Прыехалі ў Ляхавічы, пабудавалі домік і жылі. Дзяцей у іх не было. А як арыштавалі, яна паехала да маці ў Шчучын. І праз тры гады выйшла замуж. Вячаслава другая жонка, з якой ён ажаніўся ў 1961 годзе, як прыйшоў, ведала пра ягоныя перакананні. Цікавінкі
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia