Вячаслаў Васілевіч Табаравец
Вячаслаў Васілевіч Табараве́ц[2] (нар. 27 ліпеня 1949) — вучоны ў галіне кібернетыкі і інфарматыкі, кандыдат тэхнічных навук (1980), дацэнт (1982). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Відзібор Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. У 1973 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання» і працаваў у ім у 1973—1975 і 1978—1994 гадах. У 1987—1991 гадах прафесар каледжа ў Дар-эс-Саламе (Танзанія)[2]. У 1994—2017 гада працаваў у Мінскім інавацыйным універсітэце, прафесар кафедры інфармацыйных тэхналогій, у 1994—2007 гадах — прарэктар па вучэбнай рабоце[3]. З 2017 года В. В. Табаравец у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, дацэнт кафедры праграмнага забеспячэння[3]. Навуковая дзейнасцьАўтар і сааўтар прац па вылічальным алгарытмам ў праграмаванні, метралогіі, стандартызацыі і сертыфікацыі ў інфармацыйных тэхналогіях, асновах інфармацыйных тэхналогій, асновах алгарытмізацыі і праграмавання, аўтаматызаваным сістэмам кіравання, метадах аўтаматызаванага праектавання. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia