Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў

Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Вячеслав Глебович Куприянов
Дата нараджэння 23 снежня 1939(1939-12-23)[1][2] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў (нар. 23 снежня 1939, Новасібірск) — расійскі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Скончыў перакладчыцкі факультэт Маскоўскага інстытута замежных моў (1967).

Аўтар кніг паэзіі «От первого лица» (1981), «Жизнь идет» (1982), «Домашние задания» (1986), «Эхо» (1988, 1989), «Стихи» (1994), «Дайте договорить» (2002), «Лучшие времена» (2003).

Перакладае паэзію з нямецкай мовы, у тым ліку Р. М. Рыльке, Ф. Гёльдэрліна, Наваліса, А. Шаміса, Г. фон Гафмансталя, Б. Брэхта.

Лаўрэат фестывалю паэзіі ў Ганэзэ (Італія, 1986); лаўрэат Еўрапейскай літаратурнай узнагароды ў Югаславіі (1987); уладальнік Македонскага літаратурнага жазла (Македонія). Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза пісьменнікаў Сербіі. Сябра расійскага ПЭН-цэнтру.

Зноскі

  1. Вячеслав Куприянов // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. КУПРИЯНОВ Вячеслав Глебович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 374–377. — ISBN 5-94848-262-6
  3. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya