Вячаслаў Мікалаевіч Бяспалаў

Вячаслаў Мікалаевіч Бяспалаў
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1943(1943-06-26) (81 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у

Вячаслаў Мікалаевіч Бяспалаў (нар. 26 чэрвеня 1943, г. Новасібірск, РСФСР) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2010).

Біяграфія

Скончыў у 1967 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Б. Ф. Кузьмін,  Ашчэпкаў). У 19671970 гадах працаваў у праектным інстытуце «Новасібграмадзянпраект»; у 19702008 гадах галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Гомелі[1].

Творчасць

Фізкультурна-аздараўленчы камбінат у Гомелі
Новы корпус Гомельскага аэрапорта

Асноўныя працы: інтэрнат трэста «Жылбуд-2» у Новасібірску (1974); жылы дом на рагу вуліц Кожара-Савецкай (1975); спартыўны комплекс «Дынама» (1973—1980); фізкультурна-аздараўленчы камбінат па вул. Артылерыйскай у г. Гомелі (I чарга будаўніцтва − 1982), інтэрнат абласных парткурсаў (19801982); інтэрнат гасцінічнага тыпу на 600 месцаў па вул. Багданава (2008); гасцініца «Кастрычніцкая» па вул. Ланге ў г. Гомелі (1980); жылыя дамы па вул. Пляханава (1981); аэравакзал (1985), гасцініца «Турыст» (1986), медгарадок у раёне «Асаўцы» г. Гомеля ў т.л. — Чыгуначная бальніца на 400 коек; анкалагічны дыспансер на 240 коек; кардыялагічны дыспансер на 240 коек; бальніца «Хімзавода» на 240 коек (1995); забудова бальнічнага комплексу ў Навабеліцы (Гомель) у складзе: 3-я гарадская бальніца на 800 коек; медінстытут на 2 500 студэнтаў; шпіталь інвалідаў ВАв; пасёлак для сірот-інвалідаў; (1973; 1993, у сааўтарстве з С. Малышавым, В. І. Ціхавай); медыцынскі цэнтр (спецдыспансер) на 480 коек (2003, у сааўтарстве з Яназам Кобэ, В. Сухоцкай[1]; праект 12-павярховага галерэйнага дома з кватэрамі ў двух узроўнях, 9-павярховы жылы дом № 1 па вул. Савецкай[2], 17-павярховыя вышынныя маналітныя дамы[1]; вытворчы будынак «Гомельграмадзянпраект», комплекс машынабудаўнічага тэхнікума ў Гомелі[2]; добраўпарадкаванне і рэканструкцыя завода «Гомельбудматэрыялы» ў г. Гомелі (1990-95) аўтар; рэканструкцыя рэстарана «Анастасія» ў жылым раёне «Валатава» г. Гомеля (2001, сааўтар У. П. Талочка)[1].

Узнагароды

Перамогі ў рэспубліканскіх, усесаюзных конкурсах: «Лаўрэат прэміі савецкіх прафсаюзаў» — гасцініца «Турыст» у г. Гомелі (жнівень 1988); Гран-пры Нацыянальнага фестывалю архітэктуры. Праектаванне і рэалізацыя будынка «Медыцынскага цэнтра (спецдыспансер)» у г. Гомелі, 2003 (арх. Я. Кобэ, В. Бяспалаў, В. Сухоцкая)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Беспалов Вячеслав Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б Беспалов Вячеслав Николаевич // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya