Вячаслаў Міхайлавіч Шырокаў
Вячаслаў Міхайлавіч Шыро́каў[1] (руск.: Вячеслав Михайлович Широков; 14 лютага 1929, Ульянаўск — 1994) — вучоны ў галіне гідралогіі, доктар геаграфічных навук (1973), прафесар (1975). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Ульянаўск (зараз у Расіі). У 1956 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт і працаваў у горадзе Тальяці, дзе ўзначальваў лабараторыю па вывучэнню берагоў і ложа вадасховішчаў Камсамольскай навукова-даследчай гідраметэаралагічнай абсерваторыі[2]. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Формирование подводного рельефа Куйбышевского водохранилища» і пачаў працаваць старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыяй гідралогіі вадасховішчаў у Сібірскім навукова-даследчым інстытуце энергетыкі Міністэрства энергетыкі СССР[2]. Адначасова выкладаў у Іркуцкім дзяржаўным універсітэце і іншых навучальных установах Сібіры[2]. У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Формирование берегов и ложа крупных водохранилищ Сибири». З 1974 года В. М. Шырокаў у Мінску, займае пасаду загадчыка створаным пад яго кіраўніцтвам аддзелам эксплуатацыі вадасховішчаў Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў. З 1977 года прафесар кафедры агульнага земляробства геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьНавуковая дзейнасць В. М. Шырокава звязана з вывучэннем водных рэсурсаў, іх пераўтварэння, выкарыстання і аховы. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку падручнікаў і манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 12 кандыдацкіх дысертацый[2]. Сярод апублікаванага:
У 1976—1991 гадах В. М. Шырокаў быў членам секцыі вадасховішчаў Навуковага савета «Комплекснае выкарыстанне і ахова водных рэсурсаў» Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы Савета Міністраў СССР[2]. Таксама быў навуковым рэдактарам шэрагу выданняў выдавецтва «Навука», намеснікам адказнага рэдактара часопіса «Вестник Белорусского университета имени В. И. Ленина. Серия 2»[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia