Валерый Станіслававіч Аношка
Валерый Станіслававіч Аношка (9 жніўня 1938, в. Гайдукова Слабодка Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі географ, глебазнавец, доктар геаграфічных навук (1990), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1994), акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі (1995), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (2001). Біяграфічныя звесткіСкончыў геаграфічны факультэт БДУ (1963). З 1963 працуе ў БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі інжынерам-глебазнаўцам, з 1964 года — у БДУ. Загадчык кафедры глебазнаўства і геалогіі геаграфічнага факультэта БДУ (1980—2004), прафесар (з 1991). Намеснік старшыні тапанімічнай камісіі. Навуковая дзейнасцьАсноўны напрамак навуковых даследаванняў: глебазнаўства, меліяратыўная геаграфія, інжынерная геаграфія, геаграфічнае прагназаванне, геаэкалогія. Адзін з заснавальнікаў новага навуковага кірунку — меліяратыўна-інжынернай геаграфіі; распрацаваў канцэпцыю і склаў карту тэхнагеннай парушанасці прыродных комплексаў Беларусі; выявіў заканамернасці трансфармацыі прыродных комплексаў і асобных кампанентаў пад уплывам асушальнай меліярацыі. Адзін з ініцыятараў і арганізатараў геалагічнай спецыяльнасці на геаграфічным факультэце БДУ. БібліяграфіяАўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 6 падручнікаў і 17 вучэбных дапаможнікаў.
Грамадская дзейнасцьЗ'яўляўся старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» (1983—2004)[1]. Прэміі і ўзнагародыУзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (1996), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998), ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі і іншых ведамстваў. Лаўрэат прэміі імя акадэміка А. Н. Саўчанкі (1999). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia