Вячаслаў Паўлавіч Панюціч
Вячасла́ў Па́ўлавіч Паню́ціч (нар. 10 красавіка 1932, Асаўцы, цяпер Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1991). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і 10 красавіка 1932 года ў вёсцы Асаўцы Пружанскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. У 1951 годзе скончыў Першамайскую сярэднюю школу. У 1956 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта . У 1956—1959 гады працаваў настаўнікам Рэчыцкай сярэдняй школы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, школьны інспектар. У 1959—1962 гадах аспірант Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР (спецыяльнасць «гісторыя СССР і БССР»). У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР; «Фарміраванне сельскагаспадарчага пралетарыяту Беларусі і яго становішча ў эпоху капіталізму (1861—1914 гг.)»). У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР; «Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускай вёскі ў 1861—1900 гг.»). З 1962 года ў Акадэміі навук Беларускай ССР — малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі[1]. Навуковая дзейнасцьДаследуе аграрную гісторыю Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя, вывучае праблемы развіцця прадукцыйных сіл і пазямельных адносін у вёсцы, дэмаграфіі і сацыяльнай структуры сельскага насельніцтва, фарміравання сельскагаспадарчага пралетарыяту і сельскай буржуазіі[2]. Бібліяграфія
Адзін з аўтараў манаграфій «Экономическая история БССР» (Мн., 1969); «Гісторыя Беларускай ССР» (Т. 2; Мн., 1972), «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» (Т. 1; Мн., 1984); «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 2; Мн., 2002). Удзельнічаў у напісанні артыкулаў для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі». Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia