Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч

Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1959(1959-06-11) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж і партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм і поп-арт

Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч (нар. 11 чэрвеня 1959(1959-06-11), Замасце, Маладзечанская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1974 годзе 8-мі класаў Заслаўскай сярэдняй школы год правучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы[1]. У 1978―1980 гадах служыў тэрміновую вайсковую службу ў Арміі (Мар’іна Горка). У 1986 годзе скончыў аддзяленне прамысловага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[2]. Да сярэдзіны 1990-х працаваў мастаком на Мінскім мастацкім камбінаце.

Жыве ў Мінску.

Творчасць

Пасля сканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута працаваў у галіне выяўленчай і мастацкай галаграфіі[3]. Станам на 2025 год пераважна працуе ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажапартрэта.

З 1986 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках, сярод якіх персанальная выстаўка ў Лілі (Францыя, 2011)[3][4]. Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі, Італіі, Польшчы, Кітая, Расіі і ЗША[4].

Крыніцы

  1. Персанальная выстава мастацкіх твораў Вячаслава Аўгусціновіча "Вобразы Беларусі" | Жодзінскі краязнаўчы музей . zhkm.by (19 красавіка 2021). Праверана 3 лютага 2025.
  2. Августинович Вячеслав (руск.). Viva Kola Art.
  3. а б Художник Августинович (руск.). Фотоэнциклопедия Беларуси. Праверана 3 лютага 2025.
  4. а б Выстава карцін беларускага мастака Вячаслава Аўгусціновіча праходзіць у БДУ (бел.). bsu.by (7 лістапада 2020). Праверана 3 лютага 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya