Вішнеўскі сельсавет (Смаргонскі раён)
Ві́шнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вішнева. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Сыраваткінскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Выгаляненты, Волькаўшчына, Замэчак, Касцюкі, Копаніха, Купля, Людымы, Мізулічы, Нараты, Свайгіні)[1]. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Смаргонскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. У 1979 годзе ў склад сельсавета з Войстамскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Абрамаўшчына I, Абрамаўшчына III, Дыбунькі, Круні, Лакачы, Лешчаняты, Мілуці, Няфеды, Пагарэльшчына, Семянкі, Целякі, хутары Акушкава, Курчы і Тураўшчына)[2]. 31 мая 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Войстамскага сельсавета (30 населеных пунктаў: аграгарадок Войстам, вёскі Ардзяя, Велікаполле, Вострава, Вугляны, Дзярвелі, Забалацце, Закрочча, Замасце, Куляшы, Лазоўка, Лемяшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Новае Сяло, Рацавічы, Роткавічы, Рудня, Селішча, Студзянец, Сялец, Хаўсты, Шастакі, Шчані, Ягаднава, хутары Акушкаўшчына, Белькава, Войстам, Катрынова, Палянка)[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (36 населеных пунктаў) — 1590 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,3 % — палякі, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (66 населеных пунктаў) — 1734 чалавекі[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia