Вяча (вадасховішча)
Вяча — вадасховішча ў Мінскім раёне. Знаходзіцца на рацэ Вяча (басейн Свіслачы), за 19 км ад г. Мінска. На берагах іглічныя лясы і хмызнякі. Ёсць заліў даўжынёй 300 м. Ваганні ўзроўню невялікія (да 0,2 м). Тэрыторыя вакол возера лічыцца зонай адпачынку, забудова забароненая. Плошча люстэрка 1,7 м², шырыня: максімальная — 0,5 км, сярэдняя — 0,32 км, даўжыня — 5,2 км, сярэдняя глыбіня — 3 м, найбольшая глыбіня — 8 м. Аб’ём вады 5 100 000 м³. Створанае ў 1970 г. у рэкрэацыйных мэтах. Даўжыня берагавой лініі 15,2 км. Плошча вадазбору ў створ гідравузлоў 108 км². Сярэдні гадавы сцёк за шматгадовую перыяд у створ гідравузлоў — 23 800 000 м³, за паводка — 10,0 млн м³. Разводдзе прыпадае на сакавік-май месяцы. Харчаванне ракі змяшанае, з перавагай снегавога. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia