Віктар Іванавіч Несцяровіч

Віктар Несцяровіч
Дата нараджэння 1 верасня 1956(1956-09-01) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар

Віктар Іванавіч Несцяровіч (1 верасня 1956, в. Макарычы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт (1984).

Біяграфія

Скончыў МДПІ імя А. М. Горкага (1977), аспірантуру (1983), навуковыя кіраўнікі — прафесар Ф. М. Янкоўскі, доктар філалагічных навук А. К. Антановіч. Настаўнік (з 1977), у Віцебскім дзяржаўным універсітэце (з 1978), загадчык кафедры беларускай мовы (1983—1993), дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры (1993—2014), дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства (з 2014).

Кірункі навуковай дзейнасці: мова кітабаў беларуска-літоўскіх татар. Сааўтар школьных падручнікаў па беларускай мове.

Асноўныя працы

Асабістыя

  • Стараславянская мова : Уводзіны. Фанетыка : вучэб. дап. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей. – Віцебск, Выд-ва Віцеб. дзярж. ун-та, 2000. – 85 с.
  • Старажытныя рукапісы беларускіх татар (Графіка. Транслітарацыя. Агульная характарыстыка мовы. Фразеалогія) : манаграфія. — Віцебск: Віцеб. дзярж. ун-т імя П. М. Машэрава, 2003. — 103 с.
  • Гістарычная граматыка беларускай мовы: Уводзіны. Фанетыка : вучэбна-метадычны комплекс. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. – 144 с.
  • “Мірадж-намэ” з Кітаба Абрагіма Хасяневіча (1832) : манаграфія. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2025. – 327 с. : іл.

У сааўтарстве

  • Беларуская мова. 4 кл. (1989, 1991, 1993).
  • Беларуская мова. 5 кл. (1992, 1994, 1998, 2001, 2002, 2008, 2014).
  • Беларуская мова. 11 кл. (1999).
  • Адваротны слоўнік беларускай мовы (1994).
  • Русско-белорусский словарь: информатика, телекоммуникации и связь, физика (2022).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya