Старадарожскі сельсавет
Старадаро́жскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Старыя Дарогі. ГеаграфіяСтарадарожскі сельсавет мяжуе з Новадарожскім, Палажэвіцкім, Дражнаўскім, Языльскім сельсаветамі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. У 1967 годзе ў склад Палажэвіцкага сельсавета перададзена вёска Шчыты[1]. Населеныя пунктыУ склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў:
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1724 чалавекі[2], з іх 92,7 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1676 чалавек[4]. Вытворчая сфера
Сацыяльна-культурная сфера
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia