Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. На працягу 1861-64 гадоў вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Быў адзначаны 1-м залаты медалём, атрымаў званне класнага мастака 1-й ступені. У 1867 годзе атрымаў званне акадэміка архітэктуры.
Пасля гэтага працаваў у Смаленску (1869-71 года), а ў 1871 годзе пераехаў у Кіеў. У Кіеве працаваў архітэктарам Удзельнага ведамства.
Менавіта на 1870-80-я гады прыпадае найбольш плённы этап творчасці архітэктара.
На працягу 1885-87 гадоў займаў пасаду губернскага архітэктара у Гродне. У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)[1].
Ваданапорная вежа да перабудовы ў Храм прападобнага Сергія РаданежскагаПрыбытковы дом сям’і ШкотПрыбытковы дом КараваевыхБудынак Кіеўскай удзельнай канторы
Жылы дом сям’і Шкот на 2 паверхі на вул. Уладзімірскай № 34,
Жылы дом У. Беца(руск.) (бел. на вул. Гімназічнай /цяпер Леантовіча(укр.) (бел. № 7 (1882, сааўтар В. Кацярыныч(укр.) (бел.; надбудаваны 4-м паверхам у 1910-я гады),
Сядзіба(руск.) (бел.Ф. Міхельсона(руск.) (бел. ў Кіеве вул. Уладзімірскай, № 35 з ліцавога корпуса і флігеляў пад № 35-6 і 37-6 (1884—1885),
Даходны дом купца Ф. Міхельсона па вул. Уладзімірскай № 47 (1889—1890, сааўтар А. Шыле(руск.) (бел.).