Віктар Іванавіч Ялатаў
Віктар Іванавіч Яла́таў (10 жніўня 1923, Баку — 1 верасня 1980) — беларускі музыказнавец-фалькларыст. Доктар мастацтвазнаўства (1978). БіяграфіяСкончыў Азербайджанскую кансерваторыю (1955). 3 1955 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Навуковая дзейнасцьДаследаваў лад, рытм, мелодыку беларускай народнай музыкі. Аўтар кніг «Ад песні да песні» (1961), «Ладавыя асновы беларускай народнай музыкі» (1964), «Рытмічныя асновы беларускай народнай музыкі» (1966), «Меладычныя асновы беларускай народнай музыкі» (1970), «Па слядах аднаго рытму» (1974), «Песні ўсходнеславянскай супольнасці» (1977). Складальнік музычнай часткі 7-томнага акадэмічнага выдання «Беларуская народная творчасць»: «Песні савецкага часу» (1970), «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Жніўныя песні» (1974), «Веснавыя песні» (1979), «Валачобныя песні» (1980), «Восеньскія і талочныя песні» (1981). Дзяржаўная прэмія Беларусі 1986. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia