Віктар Імантавіч Алксніс

Алксніс Віктар Імантавіч
Сцяг Дэпутат Дзярждумы Расіі III склікання
18 студзеня 2000 года — 23 снежня 2003 года
Сцяг Дэпутат Дзярждумы Расіі IV склікання
24 снежня 2003 года — 16 лістапада 2007 года
Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвіі ад 62-й Рыжскай акругі
3 мая 1990 года — 2 кастрычніка 1991 года
Народны дэпутат СССР ад 294-й акругі
1989 — 1991

Нараджэнне 21 чэрвеня 1950(1950-06-21)
Смерць 1 студзеня 2025(2025-01-01) (74 гады)
Бацька Imants Alksnis[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені медаль «За бездакорную службу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Імантавіч Алксніс (лат.: Viktors Alksnis; 21 чэрвеня 1950(1950-06-21), Таштагол, Кемераўская вобласць1 студзеня 2025(2025-01-01), Мыцішчы, Маскоўская вобласць) — савецкі, латвійскі і расійскі палітык, народны дэпутат СССР, дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР, дэпутат Дзярждумы Расіі (2000—2007).

Біяграфія

Нарадзіўся 21 чэрвеня 1950 года ў пасёлку рудніка Таштагол Кемераўскай вобласці РСФСР. У 1973 скончыў Рыжскае вышэйшае ваеннае інжынерна-авіяцыйнае вучылішча імя Я. Алксніса (дзеда Віктара Алксніса). Па спецыяльнасці — ваенны інжынер па радыёэлектроніцы. Праходзіў службу на інжынерных пасадах у ВПС. Воінскае званне — палкоўнік.

У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. У 1990 абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР. Ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў дэпутацкай групы «Саюз». Актыўна выступаў за захаванне Саюза ССР, абараняў правы рускамоўнага насельніцтва краін Прыбалтыкі. Адзін з ініцыятараў адстаўкі міністра замежных спраў СССР Эдуарда Шэварнадзэ і міністра ўнутраных спраў СССР Вадзіма Бакаціна. У 1992—1993 гадах уваходзіў у Палітсавет Фронта нацыянальнага выратавання (ФНВ), быў адным з намеснікаў старшыні выканкама ФНВ.

У 2000—2007 гадах быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. З 2013 па 2015 гады ўзначальваў гарадское паселішча Тучкова ў Маскоўскай вобласці.

Памёр 1 студзеня 2025 года ў Мыцішчах (Маскоўская вобласць Расіі).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya