Віктар Антонавіч Гальдадзе

Віктар Антонавіч Гальдадзе
Дата нараджэння 19 верасня 1947(1947-09-19) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар

Віктар Антонавіч Гальдадзе (нар. 19 верасня 1947, пас. Содакамбінат, Міхайлаўскі раён, Алтайскі край, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне фізікі і механікі палімераў. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1998). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2004).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Фізічная электроніка», 1971), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1978).

Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі (з 1972, у 1989—2009 — загадчык лабараторыі, 2009—2011 — загадчык аддзела), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2011, факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій, кафедра радыёфізікі і электронікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: электрычныя і магнітныя ўласцівасці палімераў і палімерных кампазіцыйных матэрыялаў (у т. л. нанакампазітаў); палімерныя і металпалімерныя электрэты; упаковачныя плёнкі; герметызуючыя і процікаразійныя матэрыялы; палімерныя валакністыя фільтруючыя матэрыялы; мадыфікаванне хімічных валокнаў.

Бібліяграфія

  • Управление структурой и свойствами полимерных материалов методами поляризации в электрических и магнитных полях : диссертация … доктора технических наук : 01.04.19 : защищена 09.06.1989 : утверждена 20.10.1989 / Гольдаде Виктор Антонович. — Рига, 1989.
  • Материаловедение : учебник / [В. А. Струк и др.]. — Минск, 2008.
  • Физика конденсированного состояния / В. А. Гольдаде, Л. С. Пинчук. — Минск, 2009.
  • Smart materials taxonomy / Victor Goldade, Serge Shil’ko, Alexander Neverov. — Boca Raton [et al.], 2016.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya