Міхайлаўскі раён (Алтайскі край)
Міха́йлаўскі раён (руск.: Миха́йловский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Міхайлаўскае, размешчанае за 407 км ад Барнаула. ГеаграфіяРаён размешчаны на паўднёвым захадзе края. Рэльеф — раўнінны. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17,6 °C, ліпеня +21 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 245 мм. Плошча — 3113,68 км ². На тэрыторыі раёна размешчана шмат прэсных і горка-салёных азёр, самае буйное з іх — Малінавае возера. Глебы — каштанавыя са шматлікімі саланцамі, у бары пясчаныя. Паўночная частка раёна — стэп, па паўднёвай праходзіць істужачны бор. Растуць хвоя, бяроза, асіна, таполя; травы — кавыль, палын. Фаўна — ліса, заяц, лось, казуля, вавёрка, суслік, корсак, барсук, тушканчык; з птушак — цецярук, рабчык. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia