Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага
Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага (ФДААУ ВА «СПбПУ Пятра Вялікага», поўная назва — Федэральная дзяржаўная аўтаномная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага») — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбурга. Уваходзіць у групу нацыянальных даследчых універсітэтаў Расіі. Універсітэт ўключае ў сябе 20 базавых факультэтаў, 6 факультэтаў і курсаў дадатковайа адукацыі, філіялы ў гарадах Чэбаксары, Сасновы Бор, Чарапавец. Забяспечвае выпуск інжынераў, эканамістаў, мэнэджараў па 101 спецыяльнасці, бакалаўраў і магістраў па 34 напрамках навукі і тэхнікі, аспірантаў па 90 навуковых спецыяльнасцях. На 1 студзеня 2007 года ва ўніверсітэце па вочнай форме навучання навучаліся 18050 чалавек, усяго — больш за 28000 чалавек. Прафесарска-выкладчыцкі склад уключае ў сябе больш за 20 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў РАН, звыш 500 прафесараў, дактароў навук. Выкладчыкі і выпускнікіВыкладчыкі і выпускнікі з Беларусі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia