Віктар Васілевіч Мікіта
Віктар Васілевіч Мікіта (25 красавіка 1955, Гродна) — беларускі мастак — графік і жывапісец, педагог. Біяграфія1966—1973 Рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка. 1973—1976 Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Вучыўся ў П. Свентахоўскага, В. Шаранговіча, А. Шэверава. З 1976 бярэ ўдзел у мастацкіх выстаўках. З 1981 член Саюзу мастакоў Беларусі, сябра творчай суполкі «Пагоня». 1981—1986 выкладаў на кафедры графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. 2008 — 2015 выкладаў у Інстытуце сучасных ведаў імя Шырокава ў Мінску. ТворчасцьПрацуе ў кніжнай, станкавай графіцы, камбінаванай тэхніцы і ў жывапісу. Ілюстраваў беларускія і замежныя кніжныя выданні. Творы выконвае ў камбінаванай тэхніцы і ў адметнай аўтарскай манеры, якая спалучае ў сабе сінтэз прыёмаў скульптуры (рэльефнасць паверхні), графікі (абмежаванасць і збліжанасць колераў) і жывапісу. Браў удзел у замежных конкурсах графікі ў Грэцыі, Францыі, Эфіопіі, Польшчы, Балгарыі, Расіі, Украіне. Мае замежныя і беларускія дыпломы конкурсаў кніжнай графікі. Творам ўласцівыя рысы асацыятыўнасці, метафарычнасци, сімволіка-алегарычныя матывы. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Саюзу мастакоў Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, літаратурных музеях Якуба Коласа, Янкі Купалы, Доме-музеі Адама Міцкевіча, у Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў прыватных калекцыях замежжа. Мастак супрацоўнічае з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі, РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка», выконваючы арыгінал-макеты паштовых марак і мастацкіх капэрт. Паштовыя маркіКапэрты
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia