Пётр Уладзіміравіч Свентахоўскі
Пётр Уладзіміравіч Свентахоўскі (19 сакавіка 1939, цяпер в. Зубачы — 2006) — беларускі жывапісец, педагог. БіяграфіяПётр Свентахоўскі нарадзіўся ў вёсцы Зубачы сучаснага Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Першыя крокі ў мастацтве зрабіў пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Пятра Данеліі ў мастацкай студыі Брэста. У 1950-я пачалі сцвярджацца новыя пластычныя прыёмы, з мінулага былі вернуты забытыя імёны. Данелія актыўна працаваў, асабліва ў жанры пейзажа. Выкладаў імпрэсіянізм, вучыў эксперыментаваць з колерам. Пётр Свентахоўскі скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і аддзяленне жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Пасля выкладаў — у Рэспубліканскай мастацкай школе-інтэрнаце, у Акадэміі мастацтваў, дзе вёў акадэмічны малюнак. Быў сакратаром па арганізацыйных пытаннях у Саюзе мастакоў. Вучні Петра Свентахоўскага — Уладзімір Вішнеўскі, Віктар Мікіта, Віктар Ціханаў, У. Панцялееў, Г. Асташонак ды іншыя. Член КПСС з 1978 года. ТворчасцьВайна, што прайшла праз дзяцінства мастака, натуральны для тых часоў пафас перамогі і павага да вайскоўцаў зрабілі адным з асноўных стрыжняў яго творчасці ваенную тэматыку. Яго першыя замалёўкі занатоўвалі выразныя твары і напружаныя паставы пагранічнікаў і танкістаў. Змаганню беларусаў ён прысвяціў грунтоўныя шматфігурныя кампазіцыі «Трывога» (1966), «На заданне» (1985), «Подзвіг беларуса І. Ю. Філідовіча» (1985). Гармонія светабачання, адчуванне Радзімы, успамін пра вясковае маленства вылучаюць многія работы Свентахоўскага. Мастак намаляваў разбураныя вежы Наваградскага замка і частку землянога валу. Мастацкая спадчына Свентахоўскага вельмі багатая і разнастайная. Мастак спрабаваў сябе і як партрэтыст (выявы Еўфрасінні Полацкай, Цішкі Гартнага, Леаніда Шчамялёва), пісаў нацюрморты. Меркаванні сучаснікаўУладзімір Басалыга, старшыня Беларускага саюза мастакоў і сябар Свентахоўскага, адзначыў:
. Сям'яУ шлюбе з беларускай мастачкай Валянцінай Міхайлаўнай Свентахоўскай (нар. 1938). Меў сына Усевалада (нар. 1966), таксама мастака. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia