Васіль Пятровіч Шаранговіч
Васі́ль Пятро́віч Шаранго́віч (14 студзеня 1939, в. Качаны, Пастаўскі павет, Віленскае ваяводства — 31 снежня 2021) — беларускі графік, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978). Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986). Народны мастак Беларусі (1991). Прафесар (1981). ![]() БіяграфіяБрат мастака К. П. Шаранговіча. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1966). У 1967—1998 выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў (у 1972—1989 загадчык кафедры, у 1986—1989 прарэктар, у 1989—1997 рэктар). З 1997 па 2009 годы займаў пасаду дырэктара Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Зараз гэту пасаду займае яго дачка — мастацтвазнаўца Наталля Васілеўна Шаранговіч. Памёр 31 снежня 2021 года[1]. Мастакоўская творчасцьПрацаваў у галіне кніжнай і станковай графікі. Творчасці ўласцівы разнастайнасць графічных тэхнік і стылявых прыёмаў, выразны малюнак, эмацыянальнасць і глыбокая змястоўнасць вобразаў. Работы ў кніжнай графіцы адметныя тонкім разуменнем структуры і ладу літаратурнага твора, паглыбленай пранікнёнасцю ў псіхалогію персанажа, вострым пачуццём гармоніі элементаў афармлення кнігі: «Віленскія камунары» Максіма Гарэцкага (1965), «3 майго летапісу» Я. Коласа, «Дзесяць дзён, якія скаланулі свет» Дж. Рыда (абедзве 1967), «Мая Беларусь» Т. Хадкевіча, «Збор твораў» М. Багдановіча (т. 1—2, усе 1968), «Зямля навагрудская, краю мой родны…» А. Міцкевіча, «Салавей» Змітрака Бядулі (абедзве 1969), «У. І. Ленін» Уладзіміра Маякоўскага (1970), «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» Аляксея Талстога (1971), «Вершы» Якуба Коласа (1972), «Сорак трэці» Івана Навуменкі (1974), «Паэмы» (1978) і «Адвечная песня» (1981) Янкі Купалы, «Споведзь сэрца» А. Бялевіча (1978), «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча (1985, 1998), «Старыя беларускія хронікі» Уладзіміра Караткевіча (1988), «Новая зямля» Якуба Коласа (2002). Рэквіем людской мужнасці і стойкасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, увасоблены строгімі сродкамі графікі, гучыць у цыкле моцных па экспрэсіі гравюр «Памяці вогненных вёсак» (1979—85). У станковых работах шырока выкарыстоўвае нацыянальныя мастацкія традыцыі, сімволіку і метафару, у многіх творах адчувальна паэтызацыя чалавечага быцця з яго прыгажосцю і драматызмам, калізіямі, што дасягаецца своеасаблівасцю ракурсаў каларыту, рытмічнай арганізацыі прасторы: «Смерць Гражыны» (паводле А. Міцкевіча, 1970), «Партрэт Францыска Скарыны» (1971), «Ганчар» (1973), «А хто там ідзе» (1976), серыі «Край нарачанскі» (1972—75), «Блакада. 1943 год» (1974), трыпціх «Дзе крыўда адвечная спела» (1982) і інш. Літаратурная творчасцьУ 2009 годзе выйшла аўтабіяграфічная аповесць В. Шаранговіча «Ген жыцця»[2]. Прэміі і ўзнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia