Віктар Васілевіч Шчэрба
Віктар Васілевіч Шчэрба (15 мая 1949, Хочын, Мінская вобласць — 22 лістапада 2023) — беларускі навуковец-мікрабіёлаг, міколаг, хімік. Кандыдат біялагічных навук (1983). Адзін з заснавальнікаў у Інстытуце мікрабіялогіі НАНБ навуковай школы біялагічна актыўных дабавак на аснове лекавых грыбоў, вынаходнік у прамысловай мікрабіялогіі[1]. БіяграфіяСкончыў Ананіцкую васьмігадовую школу, затым Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пасля службы ў арміі ў 1968—1970 гадах навучаўся на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971—1976). Паступіў у аспірантуру, у 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Мікрабіялогія», атрымаў вучоную ступень кандыдата біялагічных навук. У 1976—2012 гадах працаваў у Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вядучы (станам на 2003 год), потым галоўны навуковы супрацоўнік. Жонка — Валянціна Міхайлаўна Шчэрба, педагагічная работніца, узнагароджана знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». Памёр 11 лістапада 2023 года[2]. Дачка — Людміла Шчэрба, паэтка і пісьменніца[2]. Навуковая дзейнасцьДысертацыя на саісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук «Биосинтез маннита мицелиальным грибом Penicillium decumbens БИМ Г-138» (1983).[3] Удзельнік і дакладчык на шматлікіх міжнародных навуковых канферэнцыях. Аўтар 85 навуковых прац (станам на 2003 год), артыкулаў у навуковых выданнях «Микология и фитопатология», «Микробиология», «Биохимия» і за мяжой. Суаўтар «Методических рекомендаций по применению липокаротиноидного препарата на основе гриба Laetiporus sulphureus „Липокар“ в промышленном птицеводстве» Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага[4]. Распрацаваў харчовыя дабаўкі на аснове грыбоў шыітаке, кардыцэпс, чага, бярозавы трут і іншых, якія выйшлі ў фармацэўтычную вытворчасць і прадаюцца ў аптэчнай сетцы. Вынаходнік, аўтар шматлікіх патэнтаў, у т.л.[5][6]:
Прызнанне
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia