Пачала пісаць вершы ў дзяцінстве. Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», перыядычным друку, у т.л. газеце «Літаратура і Мастацтва».
У 2016 годзе на платформе kniharnia.by электроннай кнігай выйшаў поўны варыянт яе рамана «Уладар рыбаў», напісанага яшчэ ў 2002 годзе.[2] У 2017 годзе выйшаў раман «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»[3][4]. У 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» быў выдадзены яе першы зборнік вершаў «Я пакідаю сонца тут…», прэзентацыя якога адбылася ў мінскім культурным хабе «ОК16». Беларускі паэт і журналіст Навум Гальпяровіч, які напісаў прадмову да кнігі, параўнаў тую прэзентацыю з тымі часамі, калі на сустрэчу з паэтамі збіраліся стадыёны[5].
Удзельнічала у імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт.С»[6], сярод іншага ў яго праекце «Сакральная Беларусь»[7]. Брала ўдзел у перадачах на радыё і тэлебачанні.[2]