Віктар Васільевіч Грышын
Віктар Васільевіч Грышын (руск.: Виктор Васильевич Гришин; 18 верасня 1914, Серпухаў — 25 мая 1992, Масква) — савецкі палітык і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і рабочых. У 1928 годзе скончыў Серпухаўскую чыгуначную школу. У 1933 годзе скончыў Маскоўскі геадэзічны тэхнікум, а ў 1937 годзе — Маскоўскі тэхнікум паравознай гаспадаркі імя Ф. Э. Дзяржынскага. У 1956 годзе быў абраны старшынёй УЦСПС і членам Цэнтральнага Камітэта КПСС. Пасаду старшыні УЦСПС Віктар Грышын займаў да 1967 года. У 1967 годзе Грышын быў вызвалены ад пасады старшыні УЦСПС і прызначаны на пасаду першага сакратара Маскоўскага гаркама. У 1985 годзе, з пачаткам перабудовы, вызвалены ад гэтай пасады і адпраўлены на пенсію. Яго месца заняў Барыс Ельцын, будучы прэзідэнт Расіі. Памёр 25 мая 1992 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia