Віктар Васільевіч Золатаў
Віктар Васільевіч Золатаў (нар. 27 студзеня 1954, Сасаў, Разанская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі ваенны дзеяч, дырэктар Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі — галоўнакамандуючы войскамі нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі з 5 красавіка 2016 года, генерал арміі (2015). Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў — галоўнакамандуючы ўнутранымі войскамі МУС Расіі (2014—2016). Начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — намеснік дырэктара ФСО Расіі (2000—2013). 6 красавіка 2018 г. ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі[1]. Абвінавачванні ў карупцыі23 жніўня 2018 г. палітык Аляксей Навальны апублікаваў на сваім сайце расследаванне, у якім сцвярджалася, што кіраўніцтва Расгвардыі закупляе для харчавання сваіх супрацоўнікаў прадукты па завышаных цэнах, дзе галоўным абвінавачаным фігураваў Віктар Золатаў[2]. Неўзабаве пасля гэтага ў ведамстве Расгвардыі назвалі гэта фальсіфікацыяй, палічыўшы расследаванне «няўдалым эксперыментам», у якім «хутчэй свядома» не ўлічваліся фактары вытворчасці тавару[3]. Праз два тыдні кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў выпусціў сврй відэазварот, у якім ён прапанаваў Навальнаму дуэль і паабяцаў зрабіць з апазіцыянера «сакавітую адбіўную», паказаўшы, што заснавальнік Фонда барацьбы з карупцыяй дапусціў у дачыненні да яго «абразлівыя паклёпніцкія выдумкі», якія «не прынята проста так дараваць»[4][5]. 18 верасня 2018 г. аб закупках абмундзіравання для войск нацыянальнай гвардыі па завышаных цэнах паведаміла выданне «Собеседник»[6]. У пачатку кастрычніка 2018 г. стала вядома, што закупкі ведамства, якое ўзначальвае Золатаў, праверыць Ваенная пракуратура. Пад свой асабісты кантроль расследаванне ўзяў Галоўны ваенны пракурор В. Г. Пятроў[7]. 18 кастрычніка 2018 г. Навальны, які знаходзіўся пад арыштам з 25 жніўня па 14 кастрычніка, прыняў выклік Золатава і выбраў месца і «зброю»: дэбаты ў прамым эфіры аднаго з федэральных тэлеканалаў або на яго YouTube-канале, даўшы Золатаву тыдзень на адказ[8]. Золатаў 19 кастрычніка адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах, заявіўшы, што запрашаў Навальнага на «спартовае спаборніцтва»[9]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia