Сяргей Віктаравіч Лаўроў (нар. 21 сакавіка1950, Масква) — расійскі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі (з 2004), пастаянны член Савета бяспекі Расіі. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
1991—1992 гг. — начальнік Упраўлення міжнародных арганізацый МЗС СССР.
У 1992 годзе быў прызначаны дырэктарам Дэпартамента міжнародных арганізацый і глабальных праблем МЗС Расіі.
3 красавіка 1992 года быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Расіі. Курыраваў дзейнасць Дэпартамента міжнародных арганізацый і міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, Упраўлення па правах чалавека і міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, Дэпартамента па справах дзяржаў СНД. Займаў гэты пост да студзеня 1994 года.
З сакавіка 1993 года — намеснік старшыні Міжведамаснай камісіі па ўдзелу Расійскай Федэрацыі ў міжнародных арганізацыях сістэмы ААН.
З лістапада 1993 года — сустаршыня Міжведамаснай камісіі па каардынацыі ўдзелу Расійскай Федэрацыі ў міратворчай дзейнасці.
Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі
9 сакавіка 2004 г указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі прызначаны на пасаду Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі. У маі 2004 года пасля заступлення на пасаду абранага на наступны тэрмін Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі зноў прызначаны на пасаду Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
Старшыня Камісіі Расіі па справах ЮНЕСКА (з красавіка 2004).
З 11 студзеня 2010 года — член урадавай камісіі па эканамічнаму развіццю і інтэграцыі.