Мікалай Платонавіч Патрушаў
Мікалай Платонавіч Патрушаў (нар. 11 ліпеня 1951, Ленінград, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, афіцэр Федэральнай службы бяспекі Расіі; генерал арміі (2001), Герой Расійскай Федэрацыі (2001). З 12 мая 2008 года да 12 мая 2024 года — сакратар Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі. Дырэктар ФСБ (1999—2008). Змяніў на гэтай пасадзе У. У. Пуціна і знаходзіўся на пасадзе на працягу двух яго прэзідэнцкіх тэрмінаў. Узначальваў ФСБ больш за 8 гадоў, даўжэй за кожнага з кіраўнікоў КДБ—ФСБ з часоў Ю. У. Андропава, які ўзначальваў КДБ на працягу 15 гадоў. Сышоў у адстаўку пасля інаўгурацыі Прэзідэнта Д. А. Мядзведзева, перадаў пасаду А. В. Бортнікаву. У 2004—2009 — прэзідэнт Усерасійскай федэрацыі валейбола. 6 красавіка 2018 года ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі[1]. Сям’яСтарэйшы сын Дзмітрый — міністр сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі з 18 мая 2018 года[2][3]. Працаваў віцэ-прэзідэнтам банка ВТБ.[4] [5] У маі 2012 года ва ўзросце 34 гадоў прызначаны на пасаду старшыні праўлення 4-га па велічыні банка Расіі Рассельгасбанка[6], уваходзіць у савет дырэктараў ПАТ «Газпром»[7][8]. 26 кастрычніка 2016 года ўказам прэзідэнта РФ № 572 Дзмітрый Патрушаў «за вялікі ўклад у арганізацыю крэдытнага забеспячэння аграпрамысловага комплексу» ўзнагароджаны ордэнам Пашаны[9][10]. Малодшы сын Андрэй (нар. 26. кастрычніка 1981)[11]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia