Віктар Вацлаў Стажэнскі
Віктар Вацлаў Стажэ́нскі, у расійскай традыцыі Віктар Мацвеевіч Старжынскі (польск.: Wiktor Wacław Starzeński; 26 верасня 1826, маёнтак Страбля, Падляскае ваяводства, Польшча — 31 мая 1882, паводле іншых звестак 17 чэрвеня 1882) — беларускі грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку 1860-х гадоў[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і Мацея Ігнацыя Стажэнскага і Марыі з Бавароўскіх. Вучыўся ў езуіцкім пансіёне ў Швейцарыі і Мюнхенскім універсітэце. У 1847—1850 гадах у расійскай арміі. 3 1861 года гродзенскі губернскі маршалак шляхты. Вёў перагаворы з царскімі ўладамі наконт аўтаноміі Беларуска-Літоўскага краю, аднаўлення Віленскага ўніверсітэта[2]. У час паўстання 1863—1864 гадоў адзін з кіраўнікоў партыі «белых» у Беларусі і Літве[2]. 16 сакавіка 1863[3] года згодна з загадам паўстанцкага ўрада падаў у адстаўку і звярнуўся з адпаведным цыркулярам да павятовых маршалкаў шляхты Гродзенскай губерні[2][3]:
У той жа час Старжынскі заявіў, што дваране Літвы і Беларусі на з’ездзе ў Вільні пастанавілі процідзейнічаць паўстанню. Ён лічыў, што пры першых беспарадках сяляне апынуцца на баку ўрада і адвернуцца супраць паўстанцаў[3]. Да гонару павятовых правадыроў дваранства ў сакавіку 1863 года ў знак падтрымкі Старжынскага ад сваіх пасадаў адмовіліся 6 павятовых правадыроў дваранства з 9 існуючых паветаў Гродзенскай губерні[3]. Паводле звестак, пададзеных у кнізе падарожніка Seven Months' Residence in Russian Poland in 1863, 5 сакавіка 1863 года Віктар Стажэнскі сустракаўся з Аляксандрам Ксавер’евічам Друцкім-Любецкім у ягоным доме падчас неафіцыйнай вячэры. У маі 1863 арыштаваны, зняволены ў Віленскую цытадэль і засуджаны да высылкі ў Сібір. Пазней пакаранне зменшана: адсядзеў паўтара года ў Бабруйскай крэпасці, потым высланы ў Варонежскую губерню[2]. У 1869—1875 гадах жыў у Галіцыі, потым у Пецярбургу[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia