Віктар Віктаравіч Траццякоў

Віктар Віктаравіч Траццякоў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1946(1946-10-17)[1] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, выкладчык універсітэта, скрыпач, музычны педагог
Інструменты скрыпка
Выхаванцы Frédéric Bednarz[d]
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Віктаравіч Траццяко́ў[2] (нар. 17 кастрычніка 1946) — савецкі і расійскі скрыпач, педагог, дырыжор. Народны артыст СССР (1987).

Біяграфія

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1946 года ў Краснаярску. Сын ваеннага музыканта. З 1956 года вучыўся ў МЦМШ у Ю. І. Янкялевіча, затым у МДК імя П. І. Чайкоўскага. У 1966 годзе выйграў першую прэмію Трэцяга Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага ў Маскве.

Як камерны музыка Траццякоў выступаў разам са С. Т. Рыхтэрам, М. Л. Растраповічам і іншымі выбітнымі музыкантамі, а таксама разам з Ю. А. Башметам, Н. Р. Гутман і В. П. Лабанавым ён стварыў фартэпіянны квартэт, з якім рэгулярна выступае ў сталіцах Еўропы. У 1986—1991 гадах Траццякоў быў галоўным дырыжорам Дзяржаўнага камернага аркестра СССР, а ў 1986—1994 гадах старшынёй журы скрыпічнага Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага.

З 1996 года Віктар Траццякоў — прафесар Кёльнскай Вышэйшай школы музыкі. Сярод яго вучняў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Стадлер, Наталля Ліхапой, Іван Пачэкін, Ілля Калер і Данііл Аўстрых.

Крыніцы

  1. Wiktor Wiktorowitsch Tretjakow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. БелЭн 2002.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya