З сям’і музыкантаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу віяланчэлі ў С. Казалупава, класу кампазіцыі ў В. Шабаліна, класу інструментоўкі ў Дз. Шастаковіча.
У 1970-я трапіў у палітычную апалу. Быў вымушаны пакінуць СССР разам з жонкай, опернай спявачкай Галінай Вішнеўскай, і дзвюма дочкамі. Пазней сужэнцы былі пазбаўлены савецкага грамадзянства «за сістэматычныя ўчынкі, што падрываюць прэстыж савецкай дзяржавы» (1978). Рэабілітаваны ўказам Міхаіла Гарбачова (1990).
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 366—367. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).